плён цывiлiзацыi
Барбара Спотка-Козиуска
http://www.stihi.ru/2014/12/08/3338
...А вокнаў цёмныя вачніцы
праводзяць хмура мінакоў.
Прыкрылі сціпла таямніцы.
За запавесамі цішком.
І расплываюцца выродліва
дамоў града ўздоўж тратуараў..
Кішаць машыны ў падваротнях
завэдзганымі тараканамі.
Згушчаецца смугою шэрай
прасякнуты мазутам дым.
І ў гэтай душнай атмасферы
на чым стаім?
Свидетельство о публикации №114121106164
Дима Вискас 11.12.2014 15:49 Заявить о нарушении