Беларускай мове
Ўлілася з крывёю маці,
Таму да цябе - імкненне
І цяга, як к роднай хаце.
Гамоніць табою вёска,
Палі і лясы навокал.
За рэхавым адгалоскам
Іду к табе, крок за крокам.
І прагна збіраю словы,
Што так дарагія слыху,
Маёй беларускай мовы,
Бо ёй пачынаю дыхаць.
І нават калі давядзецца
Гутарыць на іншых мовах,
Ты будзеш бліжэй да сэрца
Гучаць беларускім словам.
Фото интернет.
Свидетельство о публикации №114121105627
"Толькі з мовай мы - беларусы!.."- Умееце Вы падмеціць галоўнае!
Людмила Воронова Супрун 03.03.2015 19:17 Заявить о нарушении