***

Калі для вершаў выспее душа -
Пасейце рыфмы ў россыпе Сусвету,
Каб мова думак зоркамі ўзыйшла,
Сярод жывых і нежывых паэтаў.

Аддайце ім самоту шэрых дзён -
Яны тугу вузлом тугім завяжуць,
Каб зорны шлях у небе быў відзён,
Іх светлага жыцця і эпатажу.


Рецензии