Таварыш В

Таварыш з мінулага, я чакаю цябе ізноў.
Памятаеш, хутка народзіны, новы год?
Ведаю, што ўсё заблытана - карагод...
Але не пазбыцца мне нашых з табою сноў.

Таварыш з мінулага, не чытала падоранай кнігі.
Зразумей, не хачу сканчэння гісторыі.
Пішу проста, не шукаючы алегорыі,
Каб не ствараць непатрэбнай нікому інтрыгі.

Таварыш з мінулага, малюю тваімі алоўкамі.
Сустракаю часта а-ля Сафарлі твае словы:
"Кожны новы дзень без цябе бессэнсоўны" -
Зараз прашу не дражніць свае нервы асколкамі.

Таварыш з мінулага, памятаеш размовы ўночы,
Калі сэрца адкрытае, гатовы змяніць жыццё?
Памятаеш, як летуценілі і хацелі змяніць быццё,
Зварочвалі шлях і ішлі па стужках абочын?

Таварыш з мінулага, успамінаю нашу сустрэчу,
Тую, нядаўнюю, у мокры жнівеньскі дзень.
Лёс разгубіўся і задуменны ўсё выбірае мішэнь.
Толькі страляць будзе хутка: нават я не прыкмечу.

Таварыш з мінулага, думай, прашу, пра мяне.
Мне падабаецца гульня ў немагчымае і былое.
Маё хобі ўсё варушыць, часам, нават пустое:
Не хачу пакідаць цябе не вядома ўвогуле дзе.


Рецензии