Сава
Вятрыска ўсчынае вой...
Ты верыш: жыцьцё гэта казка
Старое савы сівой.
П'янееш ад зімнага духу,
Пайшоў бы на злом галавы
Ў пагоні за дзівам - бо слухаў
Казкі сівое савы.
...Яна не сказала, што косткі
У схове надзейным дзяўбе.
Шмат казак кашмарных і жорсткіх
Рыхтуе яна для цябе.
Сусьвет пад фарфоравай маскай
Хавае шнараў равы.
Быцьцё - вычварэнская казка
Старой вар'яткі савы.
9.12.14
Свидетельство о публикации №114120909998