Адказ хунце
І танкі цяжкай бранёй грымяць,
Не трэба, браткі, хлусні нам слухаць,
Не трэба волі сваёй губляць.
Няхай страляюць па светлых марах -
Ды ім не знішчыць крывіцкі дух!
Погоня ў сэрцах і на штандарах
Ляціць насустрач кручкоўскіх пуг.
Глядзіце праўдзе смелей у вочы,
Гартуйце ў сэрцах сваіх мячы,
А тых, хто працуе натхнёна ўночы
Нам хопіць сілы перамагчы.
Яны прывыклі трымаць у страху
Пад руляй танкаў мільён людзей.
Ды ім са смерцю нас не сасватаць
У самы чорны, крывавы дзень.
19.08.1991
20.08.1991 верш быў зычытаны на стыхійным страйку ў Мінску прафесарам Юрыем Хадыка перад 80- тысячнай аўдыторыяй прысутных, незадаволеных маскоўскай палітыкай "ГКЧП".
Свидетельство о публикации №114120804012