Сьнегу чакаем. Люляем надзею

Сьнегу чакаем. Люляем надзею
На сьвежыя песьні, на добрыя дзеі...
Бясьсьнежныя вулкі суцешвае верай,
Схаваўшы пад маскай фарфоравай, шэрань.
Суцешвае верай у шчасьце бязь меры,
У новыя вершы на сьнежнай паперы -
Жыцьцё іх напіша ў народжаным годзе...
Дажыўшы - пабачым.
Чакаем.
І годзе.

6.12.14


Рецензии