Страшны сон. Жабрацкая нара...
Бо йнакш прыдумаць не змаглі
Янка Купала.
_________________
Страшны сон. Жабрацкая нара.
Крык нямых. Сімфонія бяз нотаў.
Пухліна на берагох Дняпра.
Вычварны адбітак Камелота.
Зь небам б'ецца будаўнічы кран.
Тут ня бачаць сноў пра Крыт і Мальту.
Нават шчасьце - жорсткі, злы падман.
Я ня веру. Я - дзіця асфальту.
Вулкі. Рынкі. Купля-продаж - цар.
Кожны цэньнік і Каран, і Тора.
Веры больш няма. Рубель акбар!
Сьвятарамі служаць сьветлафоры.
Засынае выплеск шэрых вод.
Дзень памёр і стаўся ржавым ветрам.
Можна зноў забыцца на цэйтнот
І сысьці ў спакой квадратных метраў.
Неба не бывае поўным зор -
Нехта іх скарміў азызлым хмарам.
Надта ж сумна слухаць п'яны хор,
Оду родным брудным тратуарам.
Не дасі схавацца і ўцячы -
Спутваеш душу калючым дротам.
Я твой раб - зжары мяне ўначы,
Вычварны адбітак Камелота.
_____________________
Верш быў напісаны вееельмі даўно, да 2009. Не магу сьцьвярджаць, што ён без міжвольнага плагіяту - мне тады здавалася, што я ўключыў нешта раней пачутае, але пацьвердзіць ці абвергнуць гэта не атрымліваецца. Калі раптам кагосьці перасьпяваў - я ненаўмысна.У такім выпадку дайце ведаць.
Стих был написан ооочень давно, до 2009. Не могу утверждать, что он без невольного плагиата - мне тогда казалось, что я включил что-то ранее услышанное, но подтвердить или опровергнуть это не получается. Если вдруг кого перепел - я неспециально.В таком случае дайте знать.
Свидетельство о публикации №114120100948