Аб чым пачынае Зiма мне шаптаць на вуха?

ІЛЮСТРАЦЫЯ: Кераміка Асі Нікалаевай "Зімовыя анёлы"

Аб чым пачынае Зіма мне шаптаць на вуха?
Ты лепш не пытайся – не трэба!.. не варта – і знаць!
Бо тое, што зімняя повесь – заве завірухай –
Яно толькі музыкай будзе для тых, хто ўмее чакаць.

Але ты крыўдуеш, я – бачу – ты вельмі крыўдуеш.
І чую, што раптам, у момант – знік у журбе.
Тады слухай добра… Скажы, мой ты дружа, што чуеш?
- Я чую як нехта так моцна, кудысьці заве.
- Хай кліча! Хай кліча цябе гэты гул завірухі…
Ты толькі запомні, што кружаць яе віры.
Віры – гэта – Маці Завея, зімы нашай – рукі!
Праз рукі!..
                Праз сэрца!..
                Праз Душу!.. –  ты з ёй гавары.
01.12.2014.


Рецензии