Юдава семя
Пі. І ведай: гіне ў пракляцьцях
І зь дзярма павек не ўстае
Той, хто выплюнуў цыцку маці
Або злосна ўкусіў яе.
Уладзімер Караткевіч
______
Уладзімеру, нездарма
Ты казаў - і ня змоўкнеш, мусіць, -
Што ня вылезе больш зь дзярма
Той, хто маці сваю укусіць.
Клянучыся зямлі дзядоў
у адданасьці гэтак міла,
За чужую ўважаю кроў
Не ў чужых - ува ўласных жылах.
Семя Юдава прарасло
На ўрадлівым дзярма субстраце,
Прыхаваным у сэрцы. Зло
Сам пасеяў, прадаўшы маці.
Сваім сьцягам абраў ныцьцё,
Рэшткі сэрца даў зжэрці страху
І сваё бараніў жыцьцё,
падштурхнуўшы кагось на плаху.
Уладзімеру, нездарма
Ты казаў - больш ня змоўкнеш, мусіць.
Я ня вылезу больш зь дзярма.
Той плаціцьме, хто Маці ўкусіць.
Пасьля 2009
Свидетельство о публикации №114113011749