Страх - категория не вечная
А ці нам, паслухмяным, улом
На уладу ісці ўсім скопам,
Каб знайсці і Свабоду і Волю?
Каб нам зрынуць злачынную ўладу,
Трэба розніцу ведаць у загадах...
Дзе страляць нас пачнуць ...
На парадах,
На футбольных
Мясцечкавых матчах?
Ці на Плошчы на Новы мо год?
Пяць гадоў па дарожцы мы крочым,
Што ўлада пакінула, змрочную...
І без сонца, без шчасця, без сну
Ў сваіх хатах жывем мы бяздомнымі...
Вось пытаюся, спадары, з болем:
" Ну, даколе ўжо? Ну, ДАКОЛЕ?"
Свидетельство о публикации №114112902789