Адгадгадайце, хто такая?

Адгадайце, хто такая?
Над мужчынай уладу мае:
Да яе бяжыць ён з рання,
Бавіць час аж да змяркання,
А бывала не аднойчы —
Заставаўся з ёй і ўночы.
Усе выконвае загады,
Слухае яе парады,
Ён згубіць яе не хоча,
Каб жыццё не стала змрочным.
Яна здрады не даруе.
Ад мужчыны патрабуе
Удзяляць ёй шмат увагі,
Сіл, адданасці, павагі.
Вы ўжо, пэўна, зразумелі,
Каго тут на ўвазе мелі?
Калі не — скажу з ахвотай:
Ён захоплены Работай!


Рецензии