Дзякую сардэчна, восень...

Дзякую сардэчна, восень,
За маленькi парасон.
Дожджык ранiца прыносiць,
Незвычайна дробны ён.

Залатое лiсце смеццем
Апынецца пад нагой,
I цяпла пяшчотнасць дзесьцi
Заскуголiць над ракой.

За дажджом пацягне знова
Шэрым золкам праз двары,
Дым святочнаю прамовай
Льецца лёгка дагары.

Сяргей Брандт, 26.11.2014


Рецензии