Не забываецца

   Любімым поглядам крану тваю шчаку
   І раптам зразумею - усё дарэмна!
   Кладзеш ты лёд ў пяшчотную руку
   І погляд шэранню пакрыецца імгненна.

   На скрыжаванні дзён пачуцці прыбяру,
   Сляды сустрэч змяту, як тыя крошкі...
   Ды хіліць вецер да вады вярбу,
   А неба ўспамінае сінь валошкі.


Рецензии
І хіліць вецер да вады вярбу,
А неба ўспамінае сінь валошкі.

!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!

Надежда Чмара   05.12.2016 22:39     Заявить о нарушении