Рок-зорка
У вачах усё дваіць.
Вось закіну піць гарэлку!..
Толькі б гэту раскаціць.
Вось дап’ю і перастану.
Напішу цудоўны верш
Ды рок-зоркай новай стану,
Як два пальцы! Толькі вер!
Будзе ўсё тады, як трэба.
Трыццаць залатых зубоў!
За рок-зорак! Дайце хлеба!
Хай жывуць па сто гадоў!
Я таксама стану модным.
Разыйдуся я тады!
Наваполацк, Лепель, Гродна –
Усе аб’еду гарады!
Вось куплю я струны ў лаўцы
Ды як-небудзь нацягну.
Я – выдатны выканаўца!
Хіт згатую, не маргну.
У гарачую дваццатку
Траплю, толькі пачакай!
Усё нармальна, усё у парадку.
Дзеўка звоніць.... выбачай!
Хм. Ля вуха!.. Ну, здарова!..
Усё цудоўна!.. Што раблю?!..
Дык, рыхтуюсь стаць рок-зоркай!..
Да сустрэчы!.. Ох, люблю!
Зноў фанатка турбавала.
На гатовым хоча жыць.
Штось гарэлкі неяк мала...
Хто за ёю пабяжыць?!
Хутка будзе ўсё, як трэба.
Сорак залатых зубоў!
За рок-зорак! Шапкі – ў неба!
Хай жывуць па сто гадоў!
Я таксама стану модным.
Стану знакавым, як ЧЫЖ.
Магілёў, Барысаў, Гродна
Я аб’еду! Вось Вам крыж!
22.01.2009
Свидетельство о публикации №114112703678