Мне не да жарта

А мне дык не жартаў, спадары!
Жыццё праходзіць як камета
Над цемрай, што усталюецца мо
Хутка над астатнім светам...
Калі няма шчаслівай долі
У асобы кожнай чалавечай ...
То грош цана таму прагрэсу,
Які не мае шляху лепшага,
Апроч таго, што ў занядбанне
Прыводзіць простых ...Маню, Ваню...
Ды Васіля, ды Рому з Дону...
Астатніх, што па розным схронам
Чакаюць лепшай, годнай долі.
Чакаем мы увагі ўсе
Ад рулявых,
Што выбралі сабе...
Неправільна! Сядайце...Двойка...
Пануе ўжо над намі Тройка...
І ўжо даўно...
Трымацца будуць столькі,
Наколькі мы дазволім...
І нам абставіны дазволяць...
Гуляць у талерантных болей
Нельга...
Пара дзяліцца на чырвоных...белых ці...
Каб выжыць, трэба ўжо рашыць,
Нарэшце,
Душам адарвацца...і зграшыць,
І схему цемры  гэтую
Злачынную...
Парушыць


Рецензии