крык
Ты жыццё маё і смерць,
Ты сцены мае і столь...
Я твая, але ўжо на чвэрць.
Ты больш не чытай мае вершы -
Не табе прысвячаю я іх.
Той, хто быў раней першы,
пакінуў у душы толькі крык.
Трымаеш мае ты рукі.
Я ў вочы твае не гляджу.
Зніклі вясны нашай гукі.
Малюся цяпер я дажджу.
Свидетельство о публикации №114112610576