Наши детки

Ёсць на свеце такое,
Што ў жыцці нас трымае,
Не дае нам пакоя,
Да сябе нас гукае.
Гэта нашыя дзеткі-
Яны свет у ваконцы,
Расцвітаюць,як кветкі!
Мы іх любім бясконца!
Ты красуйся,дачушка,
Жыві доўгія годы,
Да цябе лячу птушкай,
Забяру ўсе няўзгоды!
З Нараджэннем віншую,
Табе шчасця жадаю,
І няхай усе адчуюць,
Як цябе я кахаю!
Ёсць на свеце такое,
Што дае моцы,сілы,
Гэта ж шчасце якое,
Калі ёсць хтосьці мілы!


Рецензии