Роднымi мясцiнамi навеяннае...
Пах хваевае смалы...
I небачныя для вока
Дзесьцi кропелькi расы.
Гук зварушанай галiны,
Крок нясмелае нагi...
З дзяцiнства успамiны;
Сэрцу вобраз дарагi.
Подых стомленага лесу,
Дотык ветру да шчакi.
Грукат грому недзе зверху,
Хваляў ўсплёск аб берагi
Думкi мары i сумневы,
Ад шпацыру асалода...
Шматгалосых птушак спевы...
Задаволенасць... свабода...
25.11.2014
Свидетельство о публикации №114112502866
Иннеса Шкурецкая 13.09.2015 17:31 Заявить о нарушении