Вясна
Зашумеў ручаёк.
Прыляцелі шпакі
Ў свой зялёны гаёк.
А гаёк зашумеў -
Сустракае шпакоў!
Заспяваў з імі лес
І ўсе кветкі наўкол.
Я тым гімнам жыцця
Заварожаны быў.
Маё сэрца працяў
Той вясновы матыў.
1976 год.
Гэта мой першы верш, які я напісаў будучы вучнем другога класа Сінкевіцкай СШ.
Першым маім слухачом быў бацька - Пазнякевіч Фелікс Аўгусцінавіч - настаўнік беларускай і рускай мовы і літаратуры, выпускнік філалагічнага факультэта БДУ 1959 года. Ён паслухаў першую спробу дзіцячага пяра і сказаў: "Сынок, ты - паэт. Я так не напішу"... Таты няма. А ўспаміны жывуць вершамі.
Свидетельство о публикации №114112210301