Шчасце чалавека...

Шчасце чалавека,
Калі сэрца грае...
І любоў, спрадвеку,
Да людзей зямная.
Прылятаюць мары
Ператлётнай птушкай,
Разганяе хмары
Сонейка над вушкам.
І аненьчык веры
Сагравае думкі,
Што дзянёчак шэры,
Толькі на малюнку.
Нахіляе  почырк
І заве курсівам,
Каб з усмешкай - позірк,
Хоць і не смяшлівы,
А ў вачах надзея
Дабрыню частуе -
Вось і ўсе падзеі
Шчасцейка пястуюць.


Рецензии
Як прыемна было чытаць на беларускай мове.Можна падумаць,што
я знаходжуся у Аўстраліі,але-не,...у горадзе Ваўкавыску і гэта
з аднаго боку прыкра...думаю зразумела,што я маю на увазе...
Так,так,адное многакроп'е...
Дзякуй Вам,гаспадарыня Людміла!
Божаго Вам дабраславення!

Иван Супрунович   18.04.2015 17:23     Заявить о нарушении
Добры дзень! Іван! Мне таксама вельмі прыемна сустрэць тут земляка, асабліва з Ваўкавыску, дзе я вучылася і жыла…
Рада, што да спадобы Вам мае вершы…
З павагай, Людміла.

Людмила Воронова Супрун   19.04.2015 16:49   Заявить о нарушении