Зiмовыя забавы

Першы снег у стольным Мінску
Атрымаў сваю прапіску.
Па зямлі дзьме пухам вецер, --
Снег на дрэвы лёг, бы квецень.
Яму радыя ўсе дзеці -
Першы снег іх смех прыкмеціў:
Сыпле белыя сняжынкі
На дамы і на сцяжынкі.
Запытаўся ў таты Грыша:
-- Тата, ты купіў мне лыжы?
Я хачу катацца з Янкам --
Ён на лыжах, я -- на санках.
У зімы свае ёсць святы.
Дзеці ім заўсёды рады.
Сёння ў хату Дзед Мароз
Падарункаў шмат прынёс:
Грышы -- лыжы, Янку -- санкі.
Сумна ўзімку без гулянкі.


Рецензии