адзiн дзень адзiноты

думкі палілі і білі шклянкі.
ў паветры сьмярдзела вясной і мінулымі адносінамі.
хацелася схавацца пад коўдру і ціхенька выць.
але ў адкрытае акно уварваўся вецер і знаёмая хрыпатца запоўніла прастору...
ізноў захацелася жыць... дыхаць... верыць...
на экране з'явілася знаёмая ўсмешка і на душы стала і зусім цёпла.
думкі перайшлі на апельсінавы сок і шэпт...
кактусы з надзеяй глядзелі некуды далёка-далёка.
і вясной такі запахла...
нарэшце...

© Зоя Блізнюк


Рецензии