Мой сунiчны ранак
- А ты? Ты мой ранак сунічны,
Бо водар суніц нос казыча,
як толькі адчую твой зрок.
І ў Тучу, ў лес мяне кліча,
дзе сіне-зялёны мурог.
Дзе мяккія травы, густыя,
і цень малахітны бяроз.
Туды, дзе былі маладыя,
і верылі ў шчасце ўсур'ёз.
Дзе дзецьмі апенькі шукалі ў Шыі,
ці, можа, ўскрай Мураванкі.
Каб вочы не зналі чужыя,
што мы і ўзапраўду каханкі.
Бо верылі сэрцам шточасна,
што нашы дарогі звёў Бог!
Бо Богу ж усё падуласна,
і мецьмем жыццё без трывог.
І ён падарыў мне хвіліны,
якія забыць не гатоў...
Зялёныя вочы дзяўчыны
Між сініх, як неба званкоў!
Я бачу іх тут штохвіліны,
Яны мне ў сэрца глядзяць!
О! Вочы каханай дзяўчыны,
Вас з зоркамі толькі раўняць!
Бо вы несяце асалоду,
і целу майму і душы!
Не ведаю я з вамі зводу,
не ведаю, як без вас жыць!
Таму, мой сунічны ранак,
не ведаю ў снах я трывог!
Бо позірк ліпнёвых заранак
Стаў мне за напрамак дарог!
Свидетельство о публикации №114111701235