Перад зiмой

Вясёлы лістапад адшалясцеў,
Панура дрэмлюць голыя таполі,
Апошні вырай к поўдню адляцеў,
I сумна ў бурым апусцелым полі.

Крыклівыя чароды варання
Уздымаюцца над стылаю раллёю.
I сонны дзень - ды колькі таго дня -
Плыве прывідам шэрым над зямлёю.

Навыперадкі носяцца вятры,
A нізка над зрыжэлымі стагамі
Таўсцеюць, пухнуць хмары, да пары
Гатовыя рассыпацца снягамі.


Рецензии
Цудоуны верш. Такая вобразная замалёука. Здаецца, бачу перад сабой гэтыя пухлыя хмары i зрыжэлыя стагi. Як гэта адважыцца iпаспрабаваць напiсаць верш на каханай роднай мове?

Зинаида Полякова   20.11.2014 16:28     Заявить о нарушении
Дзякую, Зинаiда! Прыемна, што Вам спадабалася. Я ж таксама не часта "адважваюся", вось тут з 200 вершау толькi 35 на роднай мове... Трэба было б i часцей звяртацца ))) А у Вас вельмi добра атрымалася б, веру!

Клавдия Семеновна   21.11.2014 12:47   Заявить о нарушении
Можа, спачатку паспрабаваць перавесцi свой верш ?

Зинаида Полякова   21.11.2014 13:11   Заявить о нарушении
А што, добрая думка!

Клавдия Семеновна   21.11.2014 13:45   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.