Можа прыйдзе Зима...
Доўга цягнуцца штосьці,
дзень за днём, быццам гаць,
ў забалочаных снах...
Там, дзе скончыцца восень,
паспрабую чакаць –
можа прыйдзе Зіма...
І насыплюць сняжынкі
белы, пухлы сумёт –
зыдзе шэрасць і цьма...
Любай сэрцу жанчынай,
у мой родны Куток –
можа прыйдзе Зіма...
Прынясе з сабой Сонца,
і іскрысты настрой –
бо, ўжо моцы няма
бачыць хмарнасць бясконцую,
загубіўшую мроі.
Можа прыйдзе Зіма...
*+*
16 лістапада 2014 г.
Свидетельство о публикации №114111604633