Даколе, спадары, даколе?

 Няма нічога..
 І не будзе больш...
 Усе грошы ў папаколевых!
 А ў нас ўсё горш і горш...
 А мы ўсё варым боршч
 І носім супраціў у сабе...
 Даколе, спадары, даколе?

 І свет увесь не з намі
 І думкі свету не за нас...
 Маўчым бо ўсе загнанымі
 ўшчэнт трусАмі
 Таму і церпяць наш рэжым
 на Захадзе!
 Застацца рызыкуем у завуголлях...
 Даколе, спадары, даколе?

 Вялікай мужнасьці
 Мы патрабуем ад сябе,
 Каб не сядзець у лужыне
 З крыві і слёз сваіх ,
 дзяцей...
 Цяпер і заўтра ...
 У хуткім будучым...
 І толькі марым мы аб Волі...
 Даколе, спадары, даколе?


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.