Век не забуду!

Я не ведаю, чым аддзячыць
я табе тваю вернасць змагу...
Бо сам Бог на нябёсах бaчыць,
што маю ты пазбыла тугу!

Бо заўважылі і анёлы,
што мне позірк патрэбен твой!
І тады - цэлы дзень вясёлы
я з паднятай хаджу галавой!

А нарэшце, калі дачакаўся
і ў палацы ўбачыў княгіню,-
я на век у яе закахаўся!
І на век, калі  наш час не міне!

Бо я сэрца яшчэ не ведаў,
што гарэла б ярчэй чым яе!
Каб не збіўся да мэты са следу,
любы голас мне песню пяе.

І ўсё, што я толькі ў плане
ў жыцці ў галаве насіў,
справай добраю, веру, стане,
каб адно яе позірк жыў!


Рецензии