Маiмi рукамi часам пiшуць нябёсы

Фатаграфія: Мост Солкан (Solkan Bridge), Славенія

Маімі рукамі (часам) – пішуць нябёсы.
Бо мне падаецца, што я не магу так пісаць.
І адкуль тады (?) так добра ведаю вашыя лёсы?
Падкажыце ж вы мне?
Не маўчыце…  Дый, што тут казаць?

Мастакі мне на вуха нашэптваюць хорам песні,
І ліецца ўласна ўсё – на мае лісткі.
Мая роля такая, – каб кожнае слова данесці,
І правесці праз добрыя вёсны – масткі.

Я  для вас ўсё будую Нябесны храм з цэльнай цэглы.
Не шкада, – а нічога (!) бярыце (!) шануйце!.. І што ж?
Вы ж глядзіце, каб ў весну – пасевы ў гразь не палеглі.
Бо тады – не заробіце вельмі чаканы свой грош.


Рецензии