Зимовыя клопаты
Белы снег на наш Палеск
Горы снегу жыхар бачыць
Коле вочы снежны блеск
Кружыць снег над гарадамі
Пластом роўным на зямельку
Снег укладваецца днямі
Ўжо трэцюю нядзельку;
Усе вуліцы пад снегам
Тратуарныя дарожкі
Вакол болей метра снегу --
Там не пройдуць нашы ножкі;
На вакне снег і на стрэхах
На дарожках і на ганку
Моладзь бегае на лыжах
Падымае «вышэй планку »
У сняжок гуляюць дзеці
Люд дарожкі да хат чысціць
Новы год пяе ўсім песні
Як далей жыць людзі мысляць
Стары люд бурчыць ля печкі:
--Крупа, чулі даражае
Даўно ў крамах няма грэчкі --
Нездавольнасць выражае
--Даражэць стаў яшчэ цукар,
Ну і хлеб падаражаў;
Дапамог нам трохі Пуцін
Ён нам пенсіі «падняў»
Дзед Мароз стаў лютаваць
Ноччу ўжо мінус пятнаццаць
Кажух трэба даставаць--
Без яго не пратрымацца
Што шмат снегу, што мароз
Што зіма прышла такая --
Наш народ не звесіў нос
Ён такой зімы чакае
Свидетельство о публикации №114111403432