Апошнi грош

ПахнУла восенню. Праз суткі
каштан у смутку "выдаў" "глюк":
лісця пергаментнага скруткі
услалі круткую зямлю.

За ім бярозка-балаўніца
у пёрках лісцейкаў сваіх
пад ногі восені-царыцы
сыпнула жменьку залатых.

Пасля яшчэ крыху дадала —
нібы сыпнула з рукава.
А мытнік-дождж заенчыў : "Мала...
Плаці падатак!  Ну, давай! "

Калі ўсё стрэсці не ўдалося,
ваяка-ветрык наляцеў
і пышнашатыя валоссі
сарваў як шапку — неспадзеў.

Як Тузік тапачкі, растузаў,
растрос, нібыта канфеці...

Апошні грош упаў у лужу —
і там схаваўся —
не знайсці...


Рецензии
класс не подобрать слов

Тауберт Ортабаев   02.01.2015 17:47     Заявить о нарушении
Спасибочки! Заходите в гости! Всегда рады!))) -

Лаззаро   02.01.2015 23:03   Заявить о нарушении
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.