Абняць кагосьцi хоча нехта

а нехта
нехта
усё дакранаецца сьлязьмі
да ранаў,
ранкаў, нехта,
замілаваны
богам і людзьмі

а нехта стогне
нехта прагне
шар зямны зглынуць!
і раны чыісьці
рваны чымсьці
кімсьці адарваны
прагне
сьвет

а нехта марыць
мроіць шчыра
ўдыхае зёлкі
ў лёгкі лёгкі лёгкі...я!
і прагне волі
волі сьвету
абняць кагосьці
зь небыцьця....

11-2014
Менск


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →