Бяздомная

Скажы, ты пазнаеш мяне
сярод тысячы іншых?
Зможаш вылучыць усьмешку,
як ліст ад роднага ў скрынцы
сярод тысяч апавяшчэньняў?...

Ці зможаш абняць з асаблівай тваёй асалодай,
стварыць яе ды раздаць, як торант:
ня ведаючы каму, без статусу і свабоды?
Я перастаю вітацца, нібы страціла горад....

распалавінілася, разарвалася на двое,
страціла не адчуўшы поўна радзіму,
пакінь, Менск, мяне ў спакоі...
асоба без унутранае прапіскі, куля ў сьпіну...

еду спынам
адсюль

11-2014,
Менск


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →