Марысi Сiльвановiч

я прыеду да цябе ў Познань
і вагоны стукаюць гучна
мары зьдзяйсьняюцца рознымі
шляхамі, нябёсамі, штучна

Я прыеду, і ўбачу горад
эстэтычны ў сваіх фактурах
Мне Вільня чужая, хворая,
хаця мы маўчым на адной мове

Ты адкрыеш мне можа быць месцы,
дзе часам была шчасьлівая,
а колы стукаюць гучна, літарамі, тэкстам...
Мая Вільня сумна-маўклівая....

я прыеду да цябе, Марыся,
і з Познанем паразмаўляю,
і кава будзе між намі,
усяго толькі кава... я абяцаю... :)

10-2014
Менск


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →