Чалавек
і твая асьцярожнасьць
робіш крокі да мора,
а яно ідзе на цябе ваяўніча
адкрыцьцё ды знаёмства
зрываеш мантыю чараўнічую,
а та-а-ам... процьма талентаў,
чэргі, расповед і тысяча і адно аблічча...
гэта ўсё ты,
такая вось з табой хурма
твая бессэнсоўшчына недарма
А мора сваімі хвалямі на цябе ідзе,
і ты прымаеш яго! -
па-іншаму бо
не вольно!
гэта ўсё ты - чалавек,
вымяраеш мора келіхам піва -
як вымяраеш сусьвет...
Балтыйскае, чорнае, нефільтраванае -
яно больш за цябе,
неабдымнае, без падману....
Бруднае ля берагоў, бы твае рукі,
але толькі ты пойдзеш далей, -
там ня знойдзецца кроплі чысьцей...
Чым глыбей - цямней - мацней
Гэта ўсё ты -
Чалавек.
10-2014
Менск
Свидетельство о публикации №114111309380