Швэдар цi свiтар?

Ліхтар, на дарогу, кідае маўкліва,
Свой погляд халодны, але ганарлівы.
А холад-сабака, па твары, страляе,
Чапляе за шчокі, трываць няма сілы.

Чаго тут хацець і аб чым яшчэ марыць?
Вядома ж, гарбаты гарачанькай літр.
Вось п'ю - уявіў. А мяне ажно верне,
Ніякай гарбаты, патрэбен мне світар!

А світар стаміўся, валяцца ў шафе,
Нудзячыся ў цемры, сумуе і мерзне,
Не мне, а яму трэба кубак гарбаты,
Ён п'е! Уявіў. А мяне ізноў верне!

Тут можна і з глузду паехаць ад думак,
Дарога. Ліхтар. Нават кола як поўня,
На камень наехаў, падскочыў высока -
Каханая, швэдар твой цёплы ўспомніў!

Бо ведае ўсе непаўторныя формы,
Ён самы, што родны ў свеце, нібыта,
На сцёгны твае так салодка спадае,
Не мерзне зусім, не сумуе як світар.

Адчуў, як зрабілася ў сэрцы цяплее,
І песня ў душы быццам хутка зайграе,
Ні світар, ні швэдар, ні тая гарбата,
А толькі каханне мяне сагравае!


Рецензии
Оказывается, талантище живет в нашем краю! Очень красиво пишете, завидую знанию беларускай мовы! Сам из Солигорска, действительно рад, что не весь город живет рынком!

Павел Грешный   22.11.2015 15:53     Заявить о нарушении