Мая прыгажуня ня муч сваё сэрца
Ты ўсё не прыходзіш, на сэрцы сумотна
К табе на хвілінку каханы Мікола
Сваты ў нашай хаце, ўсе знаюць наўкола
Паслухай хоць трохі, як стукаюць сэрцы
Давай мы з табою, адчынім ім дзверцы
Не знікне каханне, не пройдзе бясследна
Жыццё, без кахання для нас не патрэбна
Мне цёмная ночка, такой доўгай стала
Я ведаю добра і ты дрэнна спала
Хаджу цэлу ночку адзін я па хаце
Прашу я ў Бога, і ў Божае маці
Кахаю Алесю я Божанька моцна
Чамуж гэта жонкай ёй быць мне ня можна
Чамуж аддае яе бацька другому
Чамуж не аддасць яе нашаму дому
Не ўсё ў жыцці нашым, так добра бывае
Сустрэч мы жадаем, а лёс не жадае
Нявесткай тваёю ніколі не стане
Жыць будзе у няволі, засохне, завяне
Мая прыгажуня, ня муч сваё сэрца
Кахаць цябе буду да самай да смерці
Жадаю цябе я, цяпер, як ніколі
Жыццё без цябе, што жыццё ў няволі
Свидетельство о публикации №114111203153