Я - маци!.. Я супраць вайны!
(песня)
Я - маці!..Я супраць вайны!
Я супраць гвалтоўства і смерці!
Я супраць таго, што сыны
Павінны да сроку памерці...
Я супраць палітыкі той,
Што ўзорвае глебу гарматай,
Я супраць, каб звалі " Герой"
Таго, каго трэба за краты...
Я супраць забойстваў і здзек,
Дзіця каб расло сіратою…
Я супраць, калі - чорны снег
І дождж у перамешку з крывёю.
Я - маці!..Я супраць бяды!
Няма даражэй мне дзіцяці,
Шчаслівая толькі тады,
Калі ёсць назваць каму "Маці"…
Фото интернет.
Свидетельство о публикации №114111004673