Снег идзе, а завируха
Над палямі і лясамі
Вые вецер у камінах
Не раскажаш тут славамі
Разышоўся люты снежань
Снегам белым завірыўся
Мароз, холад гаспадарыць
Мір у снезе растварыўся
Лес уздыблены вятрамі
Шумяць, гнуцца ёлкі хвоі
Ад навалу хмараў цяжкіх
Вые лес, як у няволі
Ну а вецер, як шалёны
Ломіць сучча, рве галіны
З воўчых логаваў, выкопаў
Ужо не выганіш скаціны
Амярцвелі кусты лозаў
І стаяць галлём хістаюць
А мароз мацней марозіць
І вятры ў палях гуляюць
Снег, як мяккая пярына
Белізною асляпляе
Толькі белая раўніна
Не відаць канца і края
ідзе снег, а завіруха
Круціць меле ўсё наўкола
Толькіб мне не заблудзіцца
Бо ніхто не ўчуе слова
Свидетельство о публикации №114111002963