Мая краiна Беларусь
Гары прывабней і ярчэй,
Каб сэрцу не было так горка,
Каб лёс твой лепшым стаў хутчэй.
Каб ты квітнела дзіўнай ружай
Мая краіна між лясоў.
Каб летам і зімовай сцюжай
Ты чула радасць галасоў.
Мне да спадобы твой блакітны,
Азерна-сонечны прастор,
Кранае сэрца дзіўна злітны
Птушыны непаўторны хор.
Мне гарады твае і вёскі
Адзіны дом і родны край,
Я абдымаю стан бярозкі,
Зайшоўшы адпачыць у гай.
Красы тваёй адлюстраванне
У люстэрку нельга паказаць.
З табою кожнае спатканне
Патрэбна шчасцем называць.
МАК
1995г.
Свидетельство о публикации №114110908331
Рената Соколовская 09.11.2014 19:35 Заявить о нарушении
Мак29 09.11.2014 19:42 Заявить о нарушении