Грамадзянам РБ
Часовым жыхаром тае зямлі,
Што нас тым грамадзянствам надзяліла
І нацыі падмыла карані.
Я сёння Беларусі не належу --
Яна жыве ў душы, нібы ўспамін
Аб той зямлі, дзе постаць Белай вежы,
Дзе вершнік скача ўдалеч на кані.
Прапрадзед мой лічыў сябе літвінам,
Бо жыў у вёсцы з назваю Літва.
А мне цяпер чыім назвацца сынам? --
Згарэла хата прадзеда да тла.
Паехаў ён шукаць найлепшай долі
ў мястэчка, што ля Слоніма было.
Вадой тутэйшай смагу ён спатоліў,
Ля Моўчадзі пабудаваў жытло.
Мой дзед казаў усім, што ён -- тутэйшы,
А ў думках успамін пра княства нёс,
Дзе будавалі замкі, цэрквы, вежы,
Дзе лёс яднала музыка нябёс.
Грамадзянін! -- О, як балюча рэжа
Па сэрцы той назоў -- баліць да слёз.
Хто я цяпер? - Адказ шукаю ў вершы...
Як назаве маіх нашчадкаў лёс?
Свидетельство о публикации №114110905513