А у мяне нават крыж ты нашла на чале!

Зноў я адзін, і туга мне лажыцца на плечы...
Зноў недзе ты, можа  дома, а можа ў кіно.
Крадзецца воўкам у душу мне восеньскі вечар.
Памяць застыла, бо лету ажыць не дано.

Недзе далёка за рэкамі і за лясамі
Горад ці вёска, дзе ходзіш, смяешся, жывеш.
Ціха сцякае на грудзі табе вадаспад валасамі,
Мяккі, шаўковы, што ты часта жартам завеш!

Недзе зіхцяць дыяментамі воч малахіты,
Звонам малінавым дзесь рассыпаецца смех.
Крылы мае, як цвікамі да долу прыбіты.
Кружацца думкі, як бы ў мяцеліцу снег.

Так і сяджу. І з жыцця таго выйсця не бачу.
Планы, здагадкі знікаюць навечна ў імгле...
Веру табе, што упартыя зловяць удачу,
А ў мяне - нават крыж ты нашла на чале!


Рецензии