Беларуси
Не, лепей стаць прывідам, ценем, ахвярай нябыту,
Няхай ужо вечныя зьдзекі, пакуты, пагарда ды жах,
Каб толькі ня ўбачыць цябе разарванай, разьдзертай, разьбітай,
Каб толькі над Краем і Мовай ніколі ня ставіць крыжа.
Калі тваё сонца закоціцца ў пашчу драпежнага лёсу,
Калі твой народ цябе кіне і роспач заб’е ў ім імпэт,
Калі ты ёсьць марай дарэмнай – няўжо дзеля зьдзеку нябёсы
Далі мне ў сусьветны вар’яцкі тэатар білет?
Няўжо ўсё сьвятое ёсьць зманам, гульнёю й вар’яцтвам
І нехта прыдумаў і славу, і рэкі крыві?
…Мы будзем з табою да пекла, да Боскага царства
І сэрцы табе аддамо – але толькі жыві.
Свидетельство о публикации №114110911724