Ён рыжы гарэза

Ён рыжы гарэза, ён восеньскі кот.
Ён яркі, як водбліск памерлага лета.
Ён лёгкі і дзёрзкі. Вось скочыць праз плот -
І зьнікне, як чорцік. Маленькага сьвету

Свайго закуткі ён абшнырыў даўно
І ведае сховы, сьцяжынкі і выйсьці.
... І гэткім катом я хацеў бы адно
Згубіцца сярод залацістага лісьця.

16.Х.13


Рецензии