Восень
Дождж можа тыднямі ісці
Усюды холад, як не грэйся,
Нідзе ўкрыцця не знайсці
І на цяпло ўжо не надзейся,
Схавалі хмары ад нас неба
І каб манаткі абсушыць,
Ці з'есці з салам лусту хлеба
У хату трэба паспяшыць
Стаіць ахоплены пажарам
Наш лес без дыму і агню
Яшчэ яды хапае тварам
Мы зімню бачым бегатню
Наскрозь нас вецер прадзімае
Не чуеш костачак сваіх
Дух чалавечы замірае---
Па пяць хваробаў на дваіх
Мо з месяц усё было іначай:
Яшчэ зялёным быў папас,
Нічога жоўты ліст не значыў,
«Яшчэ Макар цялятак пас»
Ну, а цяпер, чакаем снегу
І маразца падмаразіць
Зімы чакаем, лыжаў, снегу
Няхай зіма хутчэй ляціць
Свидетельство о публикации №114110804360