***
Не спяваюць птушкi -- час такi.
Цiшыня нібыта пасля бою --
Над Айчынай плачуць скразнякi.
З нас нiхто не выiграў той бiтвы.
Наша мова знiшчана ў баю.
Гэй, лiцьвiны!
Вашыя малiтвы
Я нямому Богу аддаю.
Ён нiколi не паўторыць словы,
Што казаў калiсьці прадзед мой:
-- Жыць без мовы,
Памiраць без мовы --
Грэх i сорам на зямлi сваёй.
Свидетельство о публикации №114110608701