Вiктару Цою

Мне сёння снiўся сон:
Я зноў iшоў спяваць,
Наўкол натоўп людзей
Махаў мне ўслед рукой.
А я спяваў для іх,
Хоць сам хiліўся спаць.
Я зблытаў дзень і ноч -
Парушыў свой спакой.
Хацеў узяць аккорд,
Ды абарваў струну.
Ніхто не чуў той стрэл -
Так выйшла неспадзеў.
На паўаккорда узяў –
Паклаў сябе ў труну.
А хтосьцi рваў квiток
I немачна глядзеў.
Змаўкае сэрца бой,
Бялее маскай твар.
А люд крычыць: -Спявай,
Чого ты раптам змоўк?
Чуваць апошнi ўздых-
Застыў акорд ля хмар
I мкне да зор душа -
У вечнасць робiць крок.


Рецензии