Ядро зямлi

Дом згарэў, згарэлi мае вершы,
Патанулi мроi-сны ў агнi.
Я цяпер не горшы i не лепшы,
На вуголлi думак танчаць гейшы,
Iхніх ног не апякуць вуглi.
Тым вуголлем лёс мой дагарае
Дзень за днём… А я – імкнуся жыць,
Разгарэцца полымем над краем,
І ў агні  з той гейшай саграшыць.
Бо агонь – жыцця ўсяго аснова.
Без яго -  мы  гліна, камяні...
У агні загартавана слова
І ядро гарачае Зямлі.
Без яго не жыць нам і не грэцца,
Бо агонь - і творца, і паэт.
Без яго астыне наша сэрца,
Схаладнее створаны куплет.


Рецензии