***
У радасці цi ў скрусе -
Я вершамi жыву для Беларусi.
Яна мой крыж
I мой вянок цярновы,
Яна – мой Храм,
Маiх малiтваў словы,
Якiя я ад Iрада хаваю,
Бо зноўку прыдзе час і будзе суд…
Я вершамi надзею зберагаю,
I мовы крыж сваёй да вас нясу.
Iсус Хрыстос
Таксама быў паэтам,
Чытаў малiтвы,
Свой прадбачыў лёс…
Ён судны дзень і здраду вучняў ведаў,
Каб пасля смерцi
Ўзняцца да нябёс.
Ён быў натхненнем веры апантаны.
Пакінуў след свой вечны у жыццi…
I толькі той, хто веры не спасцiг,
Мог закаваць паэта у кайданы.
Свидетельство о публикации №114110608349