Дэсантнiкам
Зямля пад нагамі. Блізка.
Дождж. Мокры снег. Галалёд.
Скуголіць вінтом верталёт
Ад болю ў маіх менісках.
Мы сёння дэсантнікі ўсе --
Рукамі сціскаем стропы.
Нас вецер вайны нясе.
Вярнуцца назад не ўсе
З адборнай дэсантнай роты.
Заданне -- узяць вышыню
І ворага выбіць хутка.
Вось трасер працяў цішыню --
Тут ноч усміхаецца дню,
Гадзіна губляецца ў сутках.
Свидетельство о публикации №114110607803